Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Народны Альбом - 09. Настаўнік Рагойша | Текст песни

Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касцёл.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
- на ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
- на ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!)
Сам ён тутэйшы - вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсць такі горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, не вельмі істотна.

Дык вось пра Рагойшу - у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, наставіў на даху антэну,
Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сцены
I прыстасову паствіў у хаце.
Даруйце, панове, завецца "адапцер".
Яшчэ ёсць дынамік і ручка настройкі.
А ў школе: "Сядай!" - паставіў мне "тройку"
Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу:
Я ў школе не лепшы, але і не горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта наставіў антэніну гэту.
Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі,
Якія, як быццам, у часе блукалі.
Ці будуць яны яшчэ ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.
Я, кажучы шчыра, не ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў або перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў і чуў, як у Рагойшавай хаце
Свяціўся і граў той, даруйце, адапцер,
I слухаў Рагойша вар'яцкія гукі -
Пякельныя енкі, пачварныя хрукі,
Як быццам бы дз'ябал пілікаў на скрыпцы.
I мне закарцела пабегчы ў паліцыю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нібыта два тыдні не еўшы.
I вось адчыняюцца дзверы ў хаце
I кажа Рагойша:"3аходзьце, сядайце!"
Заходжу, кажу:"Вечар добры ў хату!"
"Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты", -
Кажа ён мне і дзіка рагоча.
I я зразумеў: вар'яцее Рагойша.
Шалее Рагойша. I я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
I я паміж волі раблюся вар'ятам
Ад музыкі той, гранай у семдзесят пятым.
Я страціў прытомнасць ад року ды панку,
3 бальной галавой ачуняў толькі ранкам
I болей ніколі ў жыцці да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся ў Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай
Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!

Народны Альбом еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1