На вакацыях пад акацыяй У альтанцы сядзела Алiцыя. Элегантная i выкшталцоная I чытала напамяць Гарацыя. Элегантная i выкшталцоная I чытала Гарацыя.
У кампанii дзьвюх каляжанак, Ведучы дыялёгi прыватныя. Пiлi каву яны з цынамонам З парцэлянавых фiлiжанак. Пiлi каву яны з цынамонам З парцэлянавых фiлiжанак.
Час ад часу да iх кавалеры Заглядалi, нiбы выпадкова. Кавалеры мелi манэры I намеры цнатлiва-прыстойныя. Кавалеры мелi манэры I намеры прыстойныя.
Хлопцы трымалiся з годнасьцю, Стрыманай ды зухаватай. I зрэдку любiлi дзяўчат Далiкатна спалохаць вужакай. I зрэдку любiлi дзяўчат Далiкатна спалохаць.
А побач у балоце жабы Песьнi сьпявалi маркотныя На тыя адвечныя тэмы, Што сэрца хвалююць шляхотнае. На тыя адвечныя тэмы Што сэрца хвалююць.
Так мiнала ў нябыт пакрыёму Тое цiхае, цёплае лета. На парозе стаяла восень, Пагражаючы пiсталетам. Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла-ла-ла, Лай-ла-ла, ла-ла-ла.