Гэй, музыкі, грайце польку
Грайце да самога золку
Я хлапчына зухаваты
Не пайду я спаць дахаты
Гэй, музыкі, польку грайце
Дайце чаду, жару дайце
Гэй, музыкі, дайце жару
Я шукаю сабе пару
У цябе на носе болька
У мяне на лбе гузак
Я з табою танчу польку
Ты са мною кракавяк
Вяк-вяк-вяк
Вякае гітара
Чым жа ж, чым
Мы ня добра пара
Пара добра, трыё лепей
Тут ня Жлобін і ня Лепель
Тут культурнае мястэчка
Твае вусны, як парэчка
Полька справа, полька зьлева
Ты з Варшавы, а я з Крэва
Я зь мястэчка, ты з Варшавы
Вось жа ж во, такія справы!
Карацей, паўсюдна полькі
Паміж імі беларус
Чым ня швэдзкі трохвугольнік?
Чым ня тройсьцьвяны саюз?
Народны альбом еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1