Халодным жнiвеньскiм днём
Я кратаю струны халоднай гiтары.
Скажы, чаму гэты дзень
Пафарбаваны на колер хмар?
Халодным жнiвеньскiм днём
Iльлецца дождж на мёртвую пожню.
Даруй, але я хачу быць
Сёньня слабой i бездапаможнай.
Халодным жнiвеньскiм днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлiтуйся над намi.
Халодным жнiвеньскiм днём
Ты так далёка, што i ня ўбачыць.
Ну як тут мне не сумаваць?
Ну а як тут мне не заплакаць?
Халодным жнiвеньскiм днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлiтуйся над намi.
Халодным жнiвеньскiм днём
Дай крыху цяпла i сонца.
Скажы, чаму гэты дзень
Такi халодны, такi бясконцы?
Халодным жнiвеньскiм днём
Адчыняю сэрца браму.
Матка Боска Вастрабрамска,
Зьлiтуйся над намi.
Народны альбом еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4