На гнядым звiнела срэбраная збруя, Бiу ён капытамi у прадчуваннi сеч, Дзяучына-красуня у дарогу злую Хлопцу маладому падавала меч.
Любы мой, харошы, сокал мой адважны, Ад варожай зграi баранi наш край. Будзе мне трывожна, будзе мне i страшна, Будзеш ты мне снiцца, родны мой, бывай!
Баранi сцяжынкi там, дзе мы хадзiлi, Дзе спявала наша зорная вясна, Баранi каханне, баранi Радзiму, Баранi святую, у нас яна адна…
Стрэлы хмары чорнай засланяли сонца, Чырванела рэчка ад крывi людской Бiтва на Нямiзе на святую Троицу Апякла нам сэрцы жудаснай бядой.
На гнядым звiнела срэбраная збруя, Бiу ён капытамi у прадчуваннi сеч, Дзяучына-красуня у дарогу злую Хлопцу маладому падавала меч.