Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

НАШ ГИМН - ТУРЫСТЫ АВАНТУРЫСТЫ папа добавил не моя | Текст песни

Неяк мы паехалі туды адпачываць,
Дзе заўсёды свеціць сонца, а пра снег і не чуваць.
Неяк мы паехалі адпачываць туды,
Дзе заўсёды многа неба і салёнае вады.
З раніцы пайшлі на дэгустацыю віна,
А назаўтра ўсё ляжалі: галава балела нам.
Потым напіліся мы нясвежае вады,
А назаўтра ўсё ляжалі, бо балелі жываты.

Прыпеў
Давай, давай, адпачывай-вай-вай!
Ту-ту-турысты, а вам, турысты,
Усё прыемна, усё карысна.
Ту-ту-турысты-авантурысты.
Марскія выспы, Buena Vista.

Мы паехалі ў экскурсійнае бюро,
Ды экскурсія праходзіла па барах і бістро.
Мы палезлі ў горы, дзе аблокі і арлы;
МЧСы нас з табой праз два дні адтуль знялі.
Потым нам цыганкі нагадалі добры лёс:
Ручку так пазалацілі, што шкада было да слёз.
Потым напаткалі мы ў бары дзвюх жанчын,
А назаўтра ўсё ляжалі: не пайшоў нам клафелін.

Прыпеў.

Вось і завяршылася курортнае жыццё.
Толькі мора не пабачылі, а так цудоўна ўсё.
Пачакай, вось мы ад адпачынку адпачнем
І з падвоенаю сілаю адпачываць пачнем!

Прыпеў.

НАШ ГИМН еще тексты


Другие названия этого текста
  • Крамбамбуля - Турысты (2)
  • Крамбабуля - Турысты (1)
  • Крамбамбуля - Турысты (жизненная песня, текст прилагается) (0)
  • Крамбамбуля и Сергей Михалок - Турысты (0)
  • НАШ ГИМН - ТУРЫСТЫ АВАНТУРЫСТЫ папа добавил не моя (0)
  • Крамбамбуля - Турысты (беларус.) (0)
  • Крамбамбуля - Турысты Пеня про нас:) (0)
  • Крамбамбуля(Лявон Вольский и Сергей Михалок) - Турысты (0)
  • Крамбамбуля і Сяргей Міхалок - Турысты (0)
  • НАШ ГИМН - ТУРЫСТЫ АВАНТУРЫСТЫ (0)
  • "Туристы" - Крамбабуля - Турысты (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1