Дарога партызанская, балоцістая, гразкая, ні ўзлесся, ні прасвета, ні зоркі ў вышыні. Глядзім мы на дарогу: будзь ласкавейшай троху! Лес родны, весялей нам прашумі!
Дарога або сцежка, дзе зверу ступаць цяжка, ці проста бездарожжа, дзе не ступаў і звер. Ідзём мы бездарожжам. Мы не ісці не можам. Не можам спатыкацца мы цяпер.
Што ў змроку нас чакае? Ваўкоў галодных зграя? Варожая засада – ваўкоў двуногіх раць? Ды мы ідзём лясамі, ідзём і знаем самі, што не сябе – Радзіму нам трэба ратаваць.
Гаі дзе салаўіныя? Усе куткі савіныя ды сцежкі ўсе звярыныя, глухія гушчары. І вось за ўсё за гэта мігне нам даль прасвета, заззяе раптам зорка ўгары.