1. За тое, што навучыў мяне быць сабой, За тое, што падарыў мне Сваю любоў, За тое, што адганяў неспакой i страх, I на самых цяжкiх шляхах нёс мяне на Сваiх руках.
Прыпеў: Дзякуй Госпадзе, мiлы, за ўсе Твае дары, За надзею i сiлу, за Цябе на алтары, Што зламаў сьцены сэрца скамянелага майго, I Сваёю моцай, Ісусе, Ты аздаравiў яго.
2. За тых, хто ў цяжкiя хвiлiны побач быў са мной, За тых, хто мяне ад злога закрываў сабой, За тых, каго я нiколi не змагу забыць, I за тое, што Ты мяне навучыў ворагаў любiць.