Ну сядай, сядай са мной калі ласка (на словы Ўладзіміра Караткевіча)
Ну сядай, сядай са мной, калi ласка. Навальнiцы песня старая-старая. Слухай казку. Апошнюю казку. Яна на тваiх вачах памiрае. Ў гэтай казцы ялiны лапы схiлiлi. Вiзантыйскi захад у алым дыме... "Зялёная сарока кашку варыла, Зялёная сарока з дурнымi вачыма..." У кулiнарную кнiгу глядзела, Чухала патылiцу драўлянаю лыжкай, I дзеткi кашку да лыжкi з'елi, А нам з табой не далi анi крышкi. Ты смяешся? Такога няма на свеце? Не смейся, любая, свет шырокi. Мы з табою толькi дурныя дзецi. Нам добра з гэтай чубатай сарокай. Сарокi розныя рэчы крадуць, I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч, Ляжыць каханне, святло i радасць, Што прынесла сарока з-за сiняга мора. Аддайце, сарока. Няма ўжо сiлы. Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Дай я цябе пацалую, мiлая. А каша? Чорт з гатай кашай, нарэшце.