Ай, мамачка, да й мамачка восянь, восянь, Прышло ка мне сватов(ы) во(сям), Сватоў восям, прышло ка мне сватов(ы) восям, Дзівятыя багата(я), Багатыя, дзівятыя багатая, Ай, мамачка мыя родна(я), Мая родна, ой, мамачка мая родная, Ні ’ддай міня ні за водна(га), За воднага, ні ’ддай міня ні за воднага, Аддай міня за гожа(га), За гожага, аддай міня за гожага, За гожага, за прігожа(га).