Хiба на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар-птушкай садзiцца, Штосьцi спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор... Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы. Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы, Быццам абсыпана промнямi зор. Пахне чабор, Пахне чабор... Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца. Вось яно – блiзкае, яснае шчасце, Клiкнуць хацелася – голас замёр. Пахне чабор, Пахне чабор... Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца, Сэрца нязменна хвалюе дакор. Пахне чабор, Пахне чабор... Час той схаваўся за дальняй гарою, Здасца хвiлiнай – яна прада мною... Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор. Пахне чабор, Пахне чабор...