Ці ні закурыўся ціхі дробны дожджак Па чыстаму полю, І зажурыўся мой родны татулька Па маім бяздоллю. (І) ні курыся, ціхі дробны дожджак, Па чыстаму полю, Ні журыся, мой родны татулька, Па майму бяздоллю, І калі буду ды я ў бога годна, Ня буду галодна, І калі буду ды я богу нада, Так буду багата.