Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай, Ой лі, вой, лёлюшанькі, зеляненькай. Па ім ходзя парнішанька, ў гуслі йграя. За ім(ы) ходзя красна дзеўка, й успявая. Ена пела й успявала, дай заснула. Падыходзя парнішачка разбуджаці: - Ўстань-прасніся, красна дзеўка, прабудзіся, А ўжо цябе твая маці даўно кліча. - Няхай кліча-выклікая, ні чужая, Яна выйдзя за вароты, ні пасудзя, Яна выйдзя за новыя дай пахваля.