Ні лятай-ка, галачка, рана па зарэ й, Лёлюшкі, лёлі, рана па зарэ й. Не збівай-ка, галачка, ранныя расы й. Не прапей-ка, татачка, мяне малады. А ўжо ж тая росачка даўно ізбіта й. А ўжо ж тая дзевачка даўно прапіта й Дый за того хлопчыка за маладога й, За таго за Ванячку за халастога. А хлопчычак Ванячка на коні едзя й, А дзевачка Ганячка ў варотах стаіць.