Што ў Неглюбцы у сяле, у сяле, Дай лёлі-лёлі, у сяле, у ся...[ле]. Стаяла цэрква на гарэ, на гарэ, На цэркаўцы булаўка, булаўка, На булаўцы хрэшчычак, хрэшчычак, На хрэшчыку макоўка, макоўка, На макаўцы ластаўка, ластаўка. Яна сядзіць вісока, вісока, Яна бача далёка, далёка, Што ў Неглюбцы дзеецца, дзеецца: Восям хлопцаў жэніцца, жэніцца, Дзевяць дзевак канаюць, канаюць, Дзесятую хаваюць, хаваюць.