Як прыходзiлi к нам партызаны, Гаманiлi лясы i паляны. Гаманiлi лясы i паляны, Як прыходзiлi к нам партызаны.
Акупанты прыйшлi, iм iмя - легiён, Але нас не спынiць, але нас не стрымаць. Вiдаць, што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт, Вiдаць, што зноўку давядзецца страляць.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край, Ад чужынскiх зграй.
I нашыя людзi, нiбы павукi, Распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi I будуць радзiму сваю вызваляць - Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край Ад чужынскiх зграй.
А потым мы вып'ем з табой самагонкi За нашыя пушчы, лясы i пагоркi, За вольны наш край, за канец вайны. Мы - партызаны, беларускiя сыны.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край Ад чужынскiх зграй.