Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Неизвестен - Дай, добры Божа | Текст песни

1 Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць. / Тваёю ласкай захавай ад грэху. / К Табе ўздыхае маё сэрца плачыць. / Дай у Тваёй сiле мне знайсцi пацеху.
2. Ты свет уладзiў на людзскую службу / – такi карысны i такi прыгожы,/ Каб мы ўвайшоўшы з гэтым светам у дружбу, / Цябе хвалiлi, найлепшы наш Божа.
3. Табе малюся, Божа мiласцiвы, / дай мне ўбачыць свет твой найяснейшы – / Цябе самога i ўсе ў небе дзiвы / на векi вечны, Божа наймiлейшы!
4. Тваёю моцай i я моцны стану. / Айца i Сына i Святога Духа / Тройцу адзiну, калi ў неба гляну, / хвалiцi буду Стварыцеля Бога.
5.Б удзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай / i жыватворчай, вечнай назаўсёды, / i непадзельнай, i адзiнасутнай, / у Божай моцы знак любовi, згоды.

Неизвестен еще тексты


Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
    Нет видео
    -