А ў полi тры крынiчанькi,
А у хлопца тры дзявiчанькi:
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая.
Ён з бялявай абдымаўся,
А з чарнявай павянчаўся,
А з рыжаю, кучараваю,
У чыстым полi цалаваўся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Каго любiш, разбярыся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Калi любiш - ажанiся!
Там у полi, дзе крынiчанькi,
Пасварылiсь тры дзявiчанькi
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая.
Хлопец, хлопец, не журыся,
Каго любiш - разбярыся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Калi любiш - ажанiся!
А ў полi тры крынічанькi,
А у хлопца тры дзявiчанькi
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая.
Неизвестен еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4