Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

нейро дюбель - Марскi чалавек | Текст песни

І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога - а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.

Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.

Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.

нейро дюбель еще тексты


Другие названия этого текста
  • Крамбамбуля - Марскi чалавек (1)
  • Neuro Dubel - Марскi чалавек (0)
  • нейро дюбель - Марскi чалавек (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3