Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Нельга забыць - 3.Масква - вечнасць...(сл. Уладзімір Караткевіч) | Текст песни

Завулкі ў сне.. Завулкі ў сне..

Снег згiнае дрэвы.. Туман..

I горад простых чакае мяне,

I слядоў на снезе няма..

— Iдзi на вакзал. — Ну што ж, пайду.

Ноч. Завулкi. Снег, як карцеч.

Пусты вакзал. Пусты вiядук.

Нi праводзiнаў. Нi сустрэч.

Ведайце! Без гудкоў, без агню,

Адтуль, дзе звычайна тупiк,

Адыходзiць, сёння ў гадзiну нуль-нуль

"Масква — Вечнасць" цягнік.

Пераходны мосцік.

Тамбур пусты.

У душы нарастае жах.

Першы вагон, і ў вагоне — я.

Дзяўчынкай. I слёзы ў вачах:

Любы загінуў. Колаў звон.

Не тужы. Не тужы ў журбе.

Падумай, як бы пакутаваў ён,

Каб вайна забрала цябе?!

Як бы імкнуўся праз чорны дым,

Як клікаў бы смерці касу?!.

Мёртвым лягчэй, і нясцерпна жывым,

Што мёртвых у сэрцы нясуць.

Пераходны мосцік. З тупой вышыні

Нехта арфуе снег.

У другім вагоне згаслі агні,

I ніхто не пабачыў мяне.

Я шукаю цябе. Я не магу

Загасіць свой равучы агонь,

Я з вагона пустога ў вагон бягу.

Трэці. Апошні вагон.

Не я дзяла з табой сталь, і бой,

I шчасця светлага час.

I ўсё ж мы ў Вечнасць едзем з табой,

Хоць вагоны розныя ў нас.

I ўсё ж са мною, са мною ты,

У бязмежнай маёй цеплыні…

Масты ляскочуць.. Ляскочуць масты..

Скупыя плывуць агні...

Нельга забыць еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1