Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Нестандартны варыянт & IQ48 & Лявон Вольскі - Паветраны шар (Tribute to N.R.M.) | Текст песни

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Пісаць мэмуары мне, напэўна, зарана.
Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана.
Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна.
Крумкачоў часта бачу, чую боль у іхнем гомане.
Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду.
Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: «Хто там?»
Адчыніце, людзі! Я прыйшоў за дапамогай!
Хлусьня гэта, што наша краіна ёсьць нямоглай!
Не загаснуць зоркі ў небе, покі неба тое будзе.
Не загіне край забраны, покі будуць людзі.
Ніхто мяне ня чуе, усе жывуць ледзь-ледзь,
Кінуць бы ўсё ды ў неба паляцець!
Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ
Заўжды жыў не на каленях, а зусім наадварот.
Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар…
Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар!
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар!

Момант ісьціны, скрозь хмары промні.
Я нарадзіўся тут, усё як на далоні.
Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.
Беларусь, дзякуй за ўспамін.
Вось толькi тут бачу, як ты ўздыхаеш цяжка.
Б’ецца з турботай сэрца, варушыцца важка.
Вецер запеў. Так пела мне малому мама
Песьню добрую, але голас Твой дрыжаў змала.
Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край,
Прыйшла пара, кажу я сам сабе: «Бывай».
Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай шчырай.
Мой шар нёс мяне далёка, нібы ўвырай.
Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала мне: “Ляцi,
Сьпяшайся, адчуй сілу вышыні.”
Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу.
Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар.
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне, паветраны шар.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-