Паветраны Шар Пісаць мэмуары мне, напэўна, зарана. Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана, Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна Крумкачоў часта бачу, чую боль у іхнем гомане Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: "Хто там?" Адчыніце, людзі! Я прыйшоў за дапамогай! Хлусьня гэта, што наша краіна ёсьць нямоглай! Не загаснуць зоркі у небе, покі неба тое будзе. Не загіне край забраны, покі будуць людзі. Ніхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь, Кінуць бы ўсё ды ў неба паляцець! Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ. Заўжды жыў не на каленях, а зусім наадварот. Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар… Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?
Момант ісьціны, скрозь хмары промні Я нарадзіўся тут, усё як на далоні Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын. Беларусь, дзякуй за ўспамін. Вось толькi тут бачу, як ты ўздыхаеш цяжка Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка Вецер запеў. Так пела мне малому мама Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край Прыйшла пара, кажу я сам сабе: "Бывай" Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай шчырай. Мой шар нёс мяне далёка, нібы ўвырай Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала мне “ляцi” Спяшайся, адчуй сілу вышыні. Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы
Падымі мяне па-над замлёю Падымі мяне ў сьветлы абшар Падымі мяне над мітусьнёю Падымі мяне, паветраны шар
Нестандартный Вариант - Паветраны Шар (feat. Лявон Вольскi, IQ48) Belarusian Rap Нестандартный Вариант - Не как все. ... Нестандартный Вариант - Паветраны Шар (feat. Лявон .... N.R.M ...