Птушкай у неба ўзняцца Бачыць людзей на пляцах Ведаць, што не схавацца
Бывае, ведаеш, проста праходзіш міма Міжволі чэзне пагляд. Чаму ж так? Зямляк, і можа, зноў жа колісь быў Дзімам, Сёння ж цікава, як дзярбаняць пацаны лявак.
«Шчыльна-густа» – піша на далоні лёс Стаміўся, жадаюць вочы нябёс свабоды Толькі вось ліюць дажджы з нябёс Кіньце хто, сябры, манетку на пагоду! Сячыце крылы – пешшу ў жыццё прайсці Нашых дзён кон, што называем воляй Падаць, ды падымацца, каб зноў ісці Са сваім скрылём чалавечай долі
Птушкай у неба ўзняцца Бачыць людзей на пляцах Ведаць, што не схавацца
Калісь былі мы, ведалі, усведамлялі. Нешта здабывалі, нешта гублялі. Ды смела мы заўжды імкнулі супраць хвалі. Да мэты ішлі мы – цвёрды мур руйнавалі. Прывідам вежы на ўзмежжы – свабода за даляглядам. Яе знайсці спрабавалі, жылі экспромтам з азартам. Сабе ўвесь порах пакінь, ён ува мне ледзь трывае. Знутры хапіў мяне гнеў, агнём пякельным палае. Шукалі месца пад сонцам, хацелі да вышынь зорных І гэты свет вакол нас стаў надта сур’ёзным Свабоднай птушкай узняцца ў гэта сіняе неба. Туды, дзе досыць свабоды для нас усіх...
Птушкай у неба ўзняцца Бачыць людзей на пляцах Ведаць, што не схавацца