Пiсаць мэмуары мне, напэуна, зарана. Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана, Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна Крумкачоў часта бачу, чую боль у iхнем гомане. Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: "Хто там?" Адчынiце, людзi! Я прыйшоў за дапамогай! Хлусьня гэта, што наша краiна ёсьць нямоглай! Не загаснуць зоркi у небе, покi неба тое будзе. Не загiне край забраны, покi будуць людзi. Нiхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь, Кiнуць бы ўсё ды ў неба паляцець! Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ. Заўжды жыў не на каленях, а зусiм наадварот. Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар: Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?
2 Момант iсьцiны, скрозь хмары промнi Я нарадзiўся тут, усё як на далонi Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын. Беларусь, дзякуй за ўспамiн. Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаешь цяжка Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка Вецер запеў. Так пела мне малому мама Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край Прыйшла пара, кажу я сам сабе: "Бывай" Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай шчырай. Мой шар нёс мяне далёка, нiбы ўвырай Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала мне ляцi Спяшайся, адчуй сiлу вышынi. Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу Нясi мяне, мой шар, як птушку крылы
Падымi мяне па-над замлёю Падымi мяне ў сьветлы абшар Падымi мяне над мiтусьнёю Падымi мяне паветраны шар
Нестандартный Вариант - Паветраны Шар (feat. Лявон Вольскi, IQ48) Belarusian Rap Нестандартный Вариант - Не как все... (2004) Моя партнерская программа VSP Group. Подключайся!