Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Нестандартный вариант - Птушкай у неба ўзняцца | Текст песни

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца

Бывае, ведаеш, проста праходзіш міма
Міжволі чэзне пагляд. Чаму ж так?
Зямляк, і можа, зноў жа колісь быў Дзімам,
Сёння ж цікава, як дзярбаняць пацаны лявак.

«Шчыльна-густа» – піша на далоні лёс
Стаміўся, жадаюць вочы нябёс свабоды
Толькі вось ліюць дажджы з нябёс
Кіньце хто, сябры, манетку на пагоду!
Сячыце крылы – пешшу ў жыццё прайсці
Нашых дзён кон, што называем воляй
Падаць, ды падымацца, каб зноў ісці
Са сваім скрылём чалавечай долі

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца

Калісь былі мы, ведалі, усведамлялі.
Нешта здабывалі, нешта гублялі.
Ды смела мы заўжды імкнулі супраць хвалі.
Да мэты ішлі мы – цвёрды мур руйнавалі.
Прывідам вежы на ўзмежжы – свабода за даляглядам.
Яе знайсці спрабавалі, жылі экспромтам з азартам.
Сабе ўвесь порах пакінь, ён ува мне ледзь трывае.
Знутры хапіў мяне гнеў, агнём пякельным палае.
Шукалі месца пад сонцам, хацелі да вышынь зорных
І гэты свет вакол нас стаў надта сур’ёзным
Свабоднай птушкай узняцца ў гэта сіняе неба.
Туды, дзе досыць свабоды для нас усіх...

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца

Нестандартный вариант еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1