Што ні дзень - адна бяда. Каму трон, каму труна. Птушкі ў вырай, разам з імі палячу, напэўна, я. Але што мяне трымае? Каб пайсці патрэбен крок. Нешта б'ецца цераз глебу каля ног. ___________________________________________ Прыпеў:
Сярод балотаў пустазелле , але цягнецца у свет. І святла яму хапае, але ўсе ж чагосьці мала. Свеціць сонца асабліва, ды іначай вецер дзьме, Але толькі невядома дзе. ___________________________________________
Хапае ўсюды - ад захаду да ўсходу. У пэўны час - няма куды зірнуць. Рэч вядомая: змяняе небяспека ў лепшы бок Ды гартуе. Патрэбен толькі крок.