На маёй Зямлі л'ецца Свет з Нябёс
Тут чакае нас толькі добры лёс
Узнімуся ў высь Мары крыламі
Над мясцінамі сэрцу мілымі
Ясным сокалам узнімуся ў вышыню
І праменчыкам вярнуся на сваю Зямлю
Яснай раніцай Сонейка ўстае
І праменчыкам свет у сэрца л'е
З Неба светлага апускаецца
У росных кропельках адраджаецца
Я з крыніц вады нап'юся ў цішыні
Сэрцам шчыра прытулюся да сваёй Зямлі
Песні жаўранка ранняю Вясной
І Вясёлкі мост у Небе над страхой
Ззяе сонейка між аблокамі
Песціць мілую сінявокую
Спелым коласам устану на раллі
Назаўсёды закаханы да сваёй Зямлі
Ночкай цёмнаю неба ў зорачках
Ясны месячык над узгорачкам
І пяшчотнае сэрца матухны
І нясмелыя подыхі Вясны
Сціплай кветкай апынуся ў палі
Назаўсёды я вярнуўся да сваёй Зямлі
У вачох дзяцей старыны завет
Добрым простым будзь і кахай увесь свет
На Зямлі дзядоў мая спадчына
Адраджаць яе мне прызначана
Добрай песняй адгукнуся ў цішыні
Зноў і зноў я нараджуся на сваёй Зямлі
Баіць лес стары шолахам лістоў
Шэпчуць кветачкі паміж росных траў:
-Тут паміж лясоў і палей шырот
Векі вечныя будзе жыць твой Род...
Никита Цеханович (акк.Женя Геращенко) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1