Мы - два польскіх шпіёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек. Запомніце нашы імёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях мапы ды лупы, У нашых кішэнях нажы ды запалкі, У нашых кішэнях фальшывыя візы, У нашых кішэнях вусы-самаклейкі.
Мы - два польскіх шпіёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек. Запомніце нашы імёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях цукеркі з атрутай, У нашых кішэнях маўзер з кольтам, У нашых кішэнях сьпісы партыйцаў, У нашых кішэнях пляны заводаў.
Мы - два польскіх шпіёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек. Запомніце нашы імёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Мы крочым упарта па пыльнаму тракту - Напад за нападам, тэракт за тэрактам. Мы ўглядаемся ў мапу праз лупу, Мы маем намеры пацэліць у дупу Маланкай сваёй агнявой.