Сьпі, зямля мая, засьні,
Пазяхні, заплюшчы вочы.
Чуеш, будзе як захочаш,
Не турбуйся, адпачні.
Сьпі, зямля мая, засьні,
З ранку будзеш ты умыта
Цёпленькай вадой, нібыта
Выкшталцонае хлусьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Для жадаючых цяпла
Будзе танная гарэлка,
Нафта з газам, апахмелка,
Ласка з панскага стала!
Ды відовішчаў табе
Назапашаны сюжэты:
Пра нячэсных, пра паэтаў,
Пра краіну ў барацьбе!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, сьпі, сьпі, сьпі, сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сёньня будзе выкрыцьцё,
Заўтра - ворагі народа,
Пасьлязаўтра, як заўсёды, -
Гераічнае жыцьцё.
Сьпі, спадарыня зямля,
Гэта - заўтра, гэта - потым,
Шчасьце за калючым дротам,
Воля танная твая.
Сьпі, зямля мая, засьні!
Сьпі, зямля мая, засьні!
Спаць, спаць, спаць, спаць, спаць, зямля!
Спаць, зямля мая, засьні!
Спаць, спаць, спаць, спаць, спаць!
Сьпі, спадарыня зямля,
Гэта - заўтра, гэта - потым,
Шчасьце за калючым дротам,
Воля танная твая.
Новае неба еще тексты
Другие названия этого текста
- Новае неба - Восеньская калыханка для краіны (0)
- Новае неба - Восеньская калыханка для краіны (1999) (0)
Сейчас смотрят
- Новае неба - Восеньская калыханка для краіны
- ♪ Summer hits 2012 - Adele,The Black Eyed Peas,Bruno Mars,LMFAO,Lauren Bennett & GoonRock,Katy Perry,Kanye West,Maroon 5,Christina Aguilera,DJ Frank E,Ludacris,Enrique Iglesias,Calvin...
- Vspak - Хочу
- Letters To Cleo - Veda Very Shining
- Коты воители- - Песня из клипа
- Stanislav Boenko - Подлинное Место Тревоги
- Wiz Khalifa feat. Charlie Puth - See You Again(OST Форсаж 7: в память о Поле Уокере)
- Ozzy Osbourne - Fire (Arthur Brown Cover) - Under Cover (2005)
- Rammstein - Du riechst so gut (Les Arènes de Nîmes)
- 1 Flo Rida ft. Nelly Furtado - Jump
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1