Калі нехта кажа: "Бывай!" - гэта шчэ не значыць - канец. І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць. І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго, Ты паслухай: зьвіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта - скрозь цемру прамень. Гэта - вецер, што рве смугу. Гэта - новы сонечны дзень. Гэта - праз забароны рух. Гэта - годна падняты сьцяг. Гэта - шыхт, што гатовы ў бой. Гэта - крыж на тваіх плячах. Гэта - людзі разам з табой. Гэта - тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм. Гэта - не яны. Ведае Бог: гэта - мы! Гэта - мы!
Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душа Голас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час, Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчкаў, гэтых лясоў, Тых народаў, што тут жылі… Ты паслухай: мацнее звон.