Мы дзеці чорнага горада,
Мы выйшлі з ягонага чэрава,
Мы сталі ягоным голасам,
А голас не мае ценю.
Мы дзеці бацькоў памерлых,
Мы носім чорныя строі,
І нашыя грубыя рукі
Вавек не адмыць ад работы.
Мы дзеці шалёнага места,
Мы жыць выходзім апоўначы,
І ты, выпадковы вандроўнік,
Як трасцы баішся нас.
Мы носім пад чорнымі строямі,
Пад робамі і бразготкамі
Ад нас адмыслова хаванае
Нашай радзімы імя.
Мы дзеці чорнага горада,
Мы выйшлі з ягонага чэрава,
Мы сталі ягоным голасам,
А голас не мае ценю.
Новае Неба еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1