Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Новае неба - Здаецца... (1996) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Здаецца, той дом стаяў на ўскраіне месца,
На вуліцы з цёплага пылу і плотаў драўляных,
Пад грушай вялікай, якая ўжо не радзіла,
Затое давала шмат ценю ў летнюю сьпёку.

Здаецца, той дом быў пабелены некалі вапнай,
Ля дому быў кветнік, а ў ім незьлічоныя кветкі.
На тле белых сьценаў найлепей глядзеліся мальвы,
Навогуле, мальвы заўсёды глядзяцца няблага.

Здаецца, той дом меў блакітна-зялёныя дзьверы.
Яго гаспадар з гаспадыняй былі ўжо вельмі старыя,
Яны гаварылі пра сьмерць і пра кветкі.
У доме была цішыня і паўцемра.

Здаецца, у доме былі мы ня болей за колькі хвілінаў,
Але, калі выйшлі адтуль, то было ўжо цёмна.
У цемры быў прывідны водар лілеяў і мяты,
Паблізу ў ваду гучна падала кропля.

Пазьней мы дарэмна чакалі апошні аўтобус
На вуліцы з цёплага пылу і плотаў драўляных.
Хацелі паліць, але ў нас не было запальнічкі,
Хацелі вярнуцца ў дом, але нам не ставала нахабства.

Другие названия этого текста
  • Новае неба - Здаецца (1)
  • Новае неба - Здаецца... (1996) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-