Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Новае неба - Калыханка для дарослых | Текст песни

Ці помніш ты, як прабівала
Трава маладая панцыр асфальту?
Ці помніш ты, як выглядала
Новае неба над новай краінай?

Ці помніш ты... Ці помню я...
Ці помніш ты...

Ці помніш ты, як у паветры
Пахла вясною ды ветрам свабоды?
Ці помніш ты, якой была моцнай
Падвойная кава, што нас мацавала?

Ці помніш ты... Ці помню я...
Ці помніш ты... Ці помню я...

Ці помніш ты начныя вандроўкі
Па стомленай цішы вуліц бязьлюдных?
Ці помніш ты, як несьлі глупоту
І шэптам казалі розныя бздуры?

Ці помніш ты... Ці помню я...
Ці помніш ты...

Ці помніш ты, як потым дадому
Вярталіся ранкам а пятай гадзіне?
Ці помніш ты, як мала мы спалі?
Ці помніш ты, як шмат мы сьнілі?

Ці помніш ты? Ці я памятаю?
Цішэй, калі ласка, я засынаю...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-