Дарагая сястра, я пiшу табе лiст Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень Але, гэта звыкла
Мы жывем на балоце, мы любiм яго, Пра яго мы спяваем i пiшам палотны I таму пад даждём мы як рыбы ў вадзе I мы вельмi шануем балота
А калi ты цвярозы, тады ты дурны Калi ты маешь розум, пазбаўся сумлення Кожны дзень ў балоце гадуем мы Ля балота свае пакаленнi
Дарагая сястра, тут ўсё харашо Тут паблiзу Масква, тут Масква ў галаве Тут Масква ў тэлевізары і ў газете Тут расейскія песні развучваюць дзеці
I гэта – нармальна, сястра, Таму што, вятры ня прыносяць свабоды Таму што, дрыгва застаецца дрыгвой Таму што, Айчына – балота!
Таму што, нiхто ня бывае супраць Таму што, нiхто ня бывае цвярозы Таму што, забылiся ўсе на розум Бо ўсе - пад наркозам!
Людзi на балоце, людзi на балоце Людзi на балоце, людзi на балоце
Дарагая сястра, тут адне крычаць Тут плачуць другiя, а трэцiя – скачуць I ў гэтым гамутары слова пачуць – немагчыма А гэта значыць:
Што дождж ня спынiцца колькi гадоў I будзе дождж, i будзе слота I будзе жыць звычайным жыццем Нашае балота
Мы высока падымем балотны наш сцяг Мы будзем, што ранак, хадзiць на работу Каб убачылi ўсе, што жыве ў вяках Подзьвiг народа - балота
Дарагая сястра, ты жыла тут сама Ты ведаешь пах цвiлага моха Ты ведаешь смак гнiлоя вады Але - ўсе, дастаткова!
Дастаткова размовы пра шэры наш край Пра галечу, гаркоту, гароту, галоту Тут альбо памiрай, альбо ня выжывай Але выбрала нас балота
С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей Але нас не забьешь, але нас не задушышь Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў Мы навучымся жыць ў балоце па вушы
Людзi на балоце, людзi на балоце Людзi на балоце, людзi на балоце
С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей Але нас не забьешь, але нас не задушышь Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў Мы навучымся жыць ў балоце па вушы
Людзi на балоце, людзi на балоце Людзi на балоце, людзi на балоце