Я люблю, калi сьвецiць сонца Рана ранкам праз фiранкi. Я люблю пах сьвежае кавы, Я люблю пах смажанай бульбы.
Мне падабаецца дым цыгарэтаў, Мне падабаецца водар парфумы. Я люблю халодныя блюзы, Я люблю свае джынсы старыя.
Я жыву ў гэтай Краiне. Мая Краiна пад белым сьнегам, Мая Краiна пад белым сьцягам, Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай.
Я з цягам часу стануся птушкай, Раскiну крылы, зраблю тры крокi I падымуся па-над зямлёю Туды, дзе вецер i дзе аблокi.
Над Краiнай пад белым сьнегам, Над Краiнай пад белым сьцягам, Пад белым сьцягам з чырвоной стужкай Мая свабода.
Мая свабода - з ветрам нязгода Ды асалода супрацьстаяньня. Мая свабода - човен падводны Памiж Сцылаю ды Харыбдай.
Мая свабода - дом папяровы Памiж Гамораю ды Садомам. А там за домам край невядомы Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам.
З цягам часу складанымi сталi законы гульнi, А неяк раней усё проста было і мы былi. Мы проста iшлi, мы проста стаялi, Мы проста жылi i памiралi
У сваiх дамох папяровых, У сваiх падводных чоўнах Памiж Сцылаю ды Харыбдай, Памiж Гамораю ды Садомам.
У Краiне пад белым сьнегам, У Краiне пад белым сьцягам, У Краiне пад белым сьнегам, У Краiне пад белым сьцягам, Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай Мая свабода...
"Новае неба" - Мая краіна (1997) Словы Міхала Анемпадыстава Я люблю, калi свецiць сонца Рана ранкам праз фiранкi. Я люблю пах свежае кавы, Я люблю пах ...