Месяц верасень, месяц верасень,
Спрэс атручаны рэчаіснасьцю.
Дзе той веры сэнс, дзе той праўды сьвет?
Не прынізіць нас гэткай літасьцю.
Не пяюць званы, не зьвіняць званы,
Цішыня шапоча зьнясілена.
Праўды не сказаць, не пачуць маны,
Распаўзьліся па чорных шчылінах.
Залацістым яблыкам поўня зноў
З ночы ў раніцу пакацілася.
Не сасьніць мне болей прароцкіх сноў,
Бо мінулае ў іх адбілася.
Не пяюць званы, не зьвіняць званы,
Цішыня шапоча зьнясілена.
Праўды не сказаць, не пачуць маны,
Распаўзьліся па чорных шчылінах.
Месяц верасень, месяц верасень,
Спрэс атручаны рэчаіснасьцю.
Дзе той веры сэнс, дзе той праўды сьвет?
Не прынізіць нас гэткай літасьцю.
Не пяюць званы, не зьвіняць званы,
Цішыня шапоча зьнясілена.
Праўды не сказаць, не пачуць маны,
Распаўзьліся па чорных шчылінах.
Новае неба еще тексты
Другие названия этого текста
- Новае неба - Месяц верасень (0)
- Новае неба - Месяц верасень (1999) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2