На нашай вуліцы Усё звычайнае: Таполі пыльныя, Дамы панэльныя, Двары квадратныя, Пад'езды брудныя, Жыцьцё нармальнае, А людзі розныя.
На нашай вуліцы А пятай раніцы Апошні п'яніца Дамоў вяртаецца. Дамоў вяртаецца, Ідзе, хістаецца І брудна лаецца На нашу вуліцу.
На нашай вуліцы А шостай раніцы Дымяцца коміны На хлебнай фабрыцы. Дымяцца коміны, Працуе фабрыка І пахне печывам На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы.
На нашай вуліцы А сёмай раніцы У сем'ях чайнікі На пліты ставяцца, Канапкі робяцца, Яечні смажацца, Усе нервуюцца, Усе сьпяшаюцца.
На нашай вуліцы А восьмай раніцы Сонца ў вокнах Дамоў адбіваецца. Мой брат ля вакна, Мой брат уьсміхаецца - Мой брат нікуды З'язджаць не зьбіраецца, Бо брату майму Жыць падабаецца У гэтым доме На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы,
На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы,
На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы,
На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы, На нашай вуліцы,