Ён шукае дарогі да белых палёў,
Над якімі адно толькі новае неба,
Тут ўласная сьмерць выглядае ганебнай.
Ён шукае сабор, а знаходзіць...
Ён шукае сьцяжыны да белых лясоў,
Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак,
Там паснула нянавісьць і злоба паснула.
Ён шукае спакой, а знаходзіць...
Ён шукае напрамак да чорнай гары,
Над якою стаіць нерухомая поўня,
Там ніхто не будуе турмы ды катоўні.
Ён шукае любоў, а знаходзіць ...крыжы.
Новае неба еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1