Яны глядзяць на чырвонае неба І спадзяюцца, што пойдзе дождж. Яны глядзяць на засохлую глебу І спадзяюцца, што ўзыйдзе трава. А мы з табой пакідалі надзею, Але яна не ўзыйшла травой. А мы за сабой пакідалі тры словы: "Прэзідэнт, ідзі дамоў!"
Яны шторанак шыбуюць да піва І ім здаецца, што ўсё о'кей. Яны цікуюць, што, дзе і па колькі І спадзяюцца, што будзе таньней. А мы з табой выбіралі свабоду, Але ....... не вып'еш, як піва. А мы за сабой пакідалі тры словы: "Прэзідэнт, ідзі дамоў!"
Яны не ведаюць слова "Я", Яны не ведаюць слова "Слова". Яны забыліся на каханьне, Але гэта слова я не ўжываю. І мы з табой выбіраем Слова, Але яны яго не пачуюць. А мы за сабой пакідаем тры словы: "Прэзідэнт, ідзі дамоў!"