А мы чакалi Калядаў з маленства
I нiяк не маглi дачакацца.
Тату трэба было на работу,
Мацi трэба было на працу.
А Гагарын ляцеў на ракеце
Па-над нашым дваром ды садам.
Мы глядзелi у пасьлед са зьдзіўленьнем,
Мы мiжволi чакалi Калядаў.
Мы увосень падпальвалi лiсьце,
Мы узiмку хварэлi на глянды.
I прыклаўшы далонi да вуснаў
У цямрэчы чакалi Калядаў.
Мы пiсалi ў школе дыктоўкi,
Нас вадзiлi глядзець на парады.
Прафсаюз дадаваў карамэльку,
Мы бралi i чакалi Калядаў.
Нам даводзiлi, хто мы i што мы,
Нас вучылi выконваць загады.
Нам казалi, ды мы і ня чулi,
Мы употай чакалi Калядаў.
Мы рабiлi высновы хутка,
Мы павольна сьпявалi баляды.
Мы назлосьць валасы расьцiлi
I ўпарта чакалi Калядаў.
Што з таго, што ўсё гэта зьнiкла,
Быццам бурбалкi ад лiманаду.
Засталiся сям'я ды дзеткi,
Засталося чаканьне Калядаў.
Засталiся сябры ды праца,
А адзiн, дык "вабшчэ" у Канадзе.
Мы на сьвята дашлем паштоўку,
Будзем разам чакаць Калядаў.
Позна ўвечары посуд памыты
I пакiнем, каб сохнуў, на тацы.
Мы чакалі Калядаў з маленства
I ня можам нiяк дачакацца.
Новае неба еще тексты
Видео
-
"Новае неба" - Чаканне Калядаў (1996)
Словы Міхала Анемпадыстава http://knihi.com/Michal_Aniempadystau/ My_cakali_Kaladau_z_malenstva.html Мы ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3