Здымай сядло, гасi святло - Па плечы снегу намяло. Цi то не снег, Цi проста час Змяняе свет, Змяняе нас. Растуць дамы Пасля дажджу - Будуем мы сваю мяжу, Будуем мы магутны мур, Каб там схаваць сваю мяжу.
У светлым сне, Цi ý цёмных днях Сказалi мне, што ты мая. Нiхто нiчый - усе свае I кожны дбае пра сябе; I кожны сам сабе бальзам На раны л`е начной парой, I мы глядзiм бязглузды фiльм, Дзе кожны сам сабе герой.
Прыпеý
Было i ёсць, i наша злосць, Нiбыта ý глытках нашых косць. Над намi страх, нiбыта сцяг, I мы жывем, нiбы ý гасцях. Збiрай сяброý, запальвай газ - Усё стагоддзе дэкаданс. Здымай сядло, гасi святло - Па плечы снегу намяло.
Прыпеý
Здымай сядло, гасi святло Па плечы снегу намяло...