Мой родны кут, як жа ты мілы.
За цябе я ў сэрцы малюсь.
О мой Божа, дай жа мне сілы,
каб любіць сваю Беларусь!
Божа мой, Ты даў мне шчасце
нарадзіцца на гэтый зямлі.
Цяжкі наш лёс, як пракляцце.
Хоць бы мову сваю збераглі.
Мой родны кут, як жа ты мілы.
За цябе я ў сэрцы малюсь.
О мой Божа, дай жа мне сілы,
каб любіць сваю Беларусь!
Гэту мову ўлі мне ў сэрца,
каб лілася з вуснаў маіх,
каб на ёй загучала песня
і малітва аб беларускай зямлі.
Каб віхурай мне не старыцца і я смела на ёй гавару.
Бог мне даў так нарадзіцца і я з ёю на вуснах памру.
Мой родны кут, як жа ты мілы.
За цябе я ў сэрцы малюсь.
О мой Божа, дай жа мне сілы,
каб любіць сваю Беларусь!
Інэса Леаданская еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2