Адвечны шум зажурбаных бяроз Плыве над светам, над сцiшэлым полем Адно каханне - варта нашых слёз Адно каханне i нiчога болей Растанне роспач, як асеннi свет Асеннi свет твайго зачаравання Сярод грахоў ёсць самы цяжкi грэх Жыць на зямлi без ласкi i кахання
Кахаймася, кахаймася у гэтым жорсткiм свеце Кахаймася, кахаймася адно нам сонца свецiць Кахаймася, кахаймася адкрыем сэрцы насцеж Для любасцi, для радасцi, для шчасця
Кляновы лiст на сцежку упадзе Асеннi лiст развiтваецца з летам Адно каханне робiць з нас людзей Адно каханне правiць гэтым светам Згарае ноч у полымi зары Праходзiць боль, ды застаюцца вершы Кахаймася, кахаймася сябры Каб гэты свет хоць крыху стаў святлейшым
Кахаймася, кахаймася у гэтым жорсткiм свеце Кахаймася, кахаймася адно нам сонца свецiць Кахаймася, кахаймася адкрыем сэрцы насцеж Для любасцi, для радасцi, для шчасця