Дзень на зыходзе, сонцы садзiцца за лес, З рэхам вяртаецца змрок, вечар палiць агнi. Чырванню небасхiл гарыць, Вецер спявае з лiствой калыханку зямлi .
Краiна месяца……
Буслы зляцелiся у гнёзды свае, Цапля на ускрайку ракi у самоце стаiць, I пакрывае туман лугi дываном, Соу апантаныя гукi на лiпах чуваць.
Краiна месяца…..
Зоркi запальвае вестнiк начны, Месяца адлюстраванне у хвалях рачных, Вабiць пяшчотай агеньчык у далi, Шэпча цiкавую казань камыш.