Асеннiмi пажоуклымi гасцiнцамi З крыжамi сядзiб фальваркавых. З дубамi на палях, вясковымi каплiцамi Свой асаблiвы дух ствараеш ты Лiтва Нальшчанская.
I зноу ты вужакамi закруцiлася Бо прагнеш на копiшчы пагаскiя. Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым Душа твая засталася у поцемках.
Тут песцяцца ў лясах вятры балтыйскiя, Дажджамi iмжаць над вежамi гатычнымi . Але не згасне знiч, дзе твань балотная Дзе твань балотная – душа лiтвiнская.
З сутонняу праз вiры ты уздымаешся Пачварамi ў паданнi народныя I не прыкрыцца ад цябе сутанаю, Бо ў скляпеннях чэрцi насмiхаюцца.
Як ноч надыйдзе, зданнямi з'яўляешся На скрыжаваннях воўчых сцежак з месяцам. На шчасце валацугу недарэчнаму Калi пасля начы жывы застанецца.
Лiтва, ты паданнi з жыццём разбавiла, Мiнулае – сучасных поглядах. Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым Душа твая засталася ў поцемках.