Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Остап Бендер - Семнаццаць (беларуская версiя) | Текст песни

Семнаццаць год, і вось ужо
Табе ня важна, хто прыйшоў,
Табе ўсё роўна, што прынеслі —
Ляльку ці букет.

Ён увайшоў, не паглядзеў,
Спяваў фальшыва цэлы дзень
І няўдала фліртаваў
З бляндынкай за сталом.

Ты толькі, чуеш, не маўчы,
Захочаш крыкнуць, дык крычы,
Так цяжка бачыць за усмешкай
Слёзы на вачах.

А ён не годны гэтых слёз,
Ты бачыш, гэта не ўсур’ёз,
Чаму ж ты плакала, не ведала сама,
Навошта ён табе.

Пр.
Збегла, пырхнула, зляцела. Навокал вясна.
Ты на неба глядзела, ляцела адна,
Ты расправіла крылы, табе не звыкаць,
Засталося да неба рукою падаць.

Халодная вясна смяецца з вышыні,
Халодная вясна, халодныя агні,
Халодная вясна, і вы ўжо ня дзеці.

А ты маўчыш, ізноў адна
Цяробіш гузік ля акна,
Самотны Месяц у вачах
Цалуе васількі.

Салодкі пах тваіх валос
Ляціць па ветру да нябёс,
І твае думкі, як малюнкі на пяску,
Глядзі не наступі.

Пр.
Збегла, пырхнула, зляцела. Навокал вясна.
Ты на неба глядзела, ляцела адна,
Ты расправіла крылы, табе не звыкаць,
Засталося да неба рукою падаць.

Халодная вясна смяецца з вышыні,
Халодная вясна, халодныя агні,
Халодная вясна, і вы ўжо ня дзеці.

Халодная вясна, забыць і не чакаць,
Халодная вясна, смяяцца і гукаць,
Халодная вясна, забыць, не ўспамінаць,
Бо вы ўжо ня дзеці.


Остап Бендер еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4
Видео
Нет видео
-