ты недасяжны такі
за гарызонтам бягу я
і тану
у прмнях вачэй тваіх
вачэй тваіх
і гэта восень спытае
хто ты з кім ты навошта
прамаўчу
непрошаным госцем
у снах тваіх
у снах тваіх
адсутнасць рэальнасці
і нам канцоў не знайсці
усе схавала восень у сваім чэраве
ты запытайся хто
ты запытайся дзе я
адкажу табе і аднаму табе
у цемных разводах шкло
атрутай любое пітво
усе схавала восень у сваім чэраве
ты неабсяжны як дзень
ты прамяністы як сонца
ды разгублены цень мой
лунае недзе
там дзе ночыць твае сэрца
там дзе хаваюцца мары
а пра што запытаюсь
у восені
у восені
адсутнасць рэальнасці
і нам канцоў не знайсці
усе схавала восень у сваім чэраве
ты запытайся хто
ты запытайся дзе я
адкажу табе і аднаму табе
у цемных разводах шкло
атрутай любое пітво
усе схавала восень у сваім чэраве
Ох.Ра еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2