Дзе рака зарастае травою,
Дзе гара размаўляе з гарой
Спачываюць старыя героі,
Не прачнецца ніводны герой.
Ён прыйшоу і наўкол пацяплела,
Ён узнік і растала імгла.
І за ім у сусьвет паляцела пагалоска
На крылах арла.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы.
Слова як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.
Ён ішоў па паселiшчах цемных,
Ён ішоў па здзічэлай зямлі.
І паўсюль адчыняліся вокны,
І зьнянацку сады зацвiлі.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы.
Слова як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.
Не спыніць нам жыцьцевыя хвалі,
Не зьмяніць нам адвечны статут.
Сумны лёс у героя ў фінале,
Чорных птушак чароды лятуць.
Дзе рака зарастае травою,
Дзе гара размаўляе з гарой
Сьпяць спакойна старыя героі,
Разам з імі сьпіць новы герой.
Роля героя - цяжкая роля,
Доля героя - быць на крыжы.
Слова як зброя, сьветлая мроя,
Трэба ісьці да апошняй мяжы.
Павал Булатнікаў i Лявон Вольскі (сл. і муз. Л.Вольскі) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1