Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Паланез Агінскага - Развітанне з Радзімай | Текст песни

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
...
Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i сьнiцца.
...
Прыпеў:
...
Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня – шлях змаганьня.
...
Ростань на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьцiны
I адзiны вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
I адзiны вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
...
Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвiтацца.
...
Прыпеў.
...
Воi прагнуць волi,
Воля – сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi - клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.
...
Прыпеў.
...
Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца ў гуках палянэзу.
I жывуць у сэрцы,
I зьлiваюцца ў гуках палянэзу.

Другие названия этого текста
  • I naradsiusia tut - Палянэз. Развітанне з Радзімай (0)
  • Паланез Агінскага - Развітанне з Радзімай (0)
  • М.К.Агiнскi - Паланэз "Развiтанне з радзiмай" (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-