А ці дома… (Шчадроўка, калядная Беларуская народная песьня)
А ці дома, дома Сам пан гаспадар Сьвяты вечар добрым лю(дзям) А калі ён дома Хай выйдзе(я) на двор Хай выйдзе(я) на двор Зазірне ў шчэдры бор Што(й) ў шчэдрым бару Ды шуміць і гудзе Ды шуміць і гудзе Два раёчкі ляця(ць) Першы раё(я)ча(о)к Ён нясе гаршочак Другі раё(я)ча(о)к Ён нясе мядочак Вы тужыце(це) Ды сыноў жаніце Сьвечкі сукайце Ды дачок аддавайце